1. Езу, мой Пане, Ты мне дай сёння
Жыць да змяркання у Тваім законе.
Сніся мне ўночы, размаўляй са мною,
Як прымкну вочы, будзь з маёй душою.
О, Езу, наймілейшы.
2. Пад Твае ногі галаву схіляю,
Рады, ўспамогі ад Цябе чакаю.
Хай Твае раны будуць мне за ложа,
Езу каханы, Збаўца мой, о, Божа!
О, Езу, наймілейшы.
3. Поўны апекі я хай буду Божай,
Хворым, калекай - Езус дапаможа.
Сэрцам, душою Богу аддаюся,
З ціхай слязою да Яго малюся.
О, Езу, наймілейшы.
4. О, наймілейшы, о, маё каханне,
найдаражэйшы скарб, нябесны Пане!
Хай пры Табе я сплю у супакоі,
Мая Надзея, асалод здароўя.
О, Езу, наймілейшы.