1. О зорка Бэтлеему, прагну твайго святла.
Сярод начы шукаю, дзе ты, жаданая?
Вядзі мяне да стайні, там нарадзіўся Сын
Марыі, Маці Божай на адкупленне він.
2. Яго няма ў стаенцы, грот ужо той пусты.
Куды ж ісці нам Хрысце, дзе нас сустрэнеш Ты?
Да алтара прыходзім, нашу нясём любоў,
Пашану і падзяку кожны аддаць гатоў.
3. Не ведаю, мой Пане, Твой Бэтлеемскі трон,
Мілей Табе хай будзе шчодрасць душы маёй.
Будзь літасцівы, Езу, шчыра Цябе малю,
Не пагарджаў Ты стайняй - зведай душу маю.