Пр:. Свет наш абмыйце, чыстыя росы,
Збаўцу Святога дайце, нябёсы.
1. Гнеў адвядзі свой ад людзей, о Пане,
Каб атрымалі грэху дараванне.
Пр:. Свет наш абмыйце, чыстыя росы,
Збаўцу Святога дайце, нябёсы.
2. Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны,
Дай нам Таго, Хто мае быць спасланы.
Пр:. Свет наш абмыйце, чыстыя росы,
Збаўцу Святога дайце, нябёсы.
3. Люду, суцешся ды забудзь нядолю,
Бо з путаў грэху выйдзеш ты на волю.
Пр:. Свет наш абмыйце, чыстыя росы,
Збаўцу Святога дайце, нябёсы.
4. 3 лона святога Найчысцейшай Маці
Збаўца выходзіць, каб нас ратаваці.