1. Будзь літасцівы, Божа бесмяротны.
Ты міласэрны над падданым людам.
Злітуйся, Божа, над душой гаротнай,
Што йдзе у вечнасць не абмытай з бруду.
2. Позна я ўбачыў грэх свой прад вачыма,
Нельга вярнуцца, каб яго пакінуць.
Позна я ўбачыў вечную Айчыну,
Божа, даруй мне, бо магу загінуць.
3. Бачу ўжо меч Твой я над галавою,
Вечнае пекла брамы мне раскрыла.
Божа, не варты быць навек з Табою;
З жахам ўсклікаю: мне даруй, о Пане.