1. Прад Панам нашым станьма на калені,
Чэсць найвышэйшу дай Яму, люд верны.
Моцай Ахвяры збаўчае, крыжовай
Ён сам прыходзіць у сваёй любові.
2. На грэх і слабасць племені Адама
Бог міласэрны з літасцю спаглянуў;
Праз таямніцу Слова ўцелаўлення
Дай Свайго Сына грэшным на збаўленне.
3. Збаўцы Ахвяра надалей трывае,
У Эўхарыстыі Езус прабывае:
Боскі Вучыцель запаведаў вучням,
Каб дар Збаўлення стала неслі людзям.
4. Мы на алтар хлеб і віно складаем,
Словы Хрыста святар зноў вымаўляе.
Гэтыя дары Духа моц Святога
Перамяняе ў Цела й Кроў Хрыстову.
5. Для Хлеба з неба адчыняйма сэрцы;
Ён Найсвяцейшым нездарма завецца;
У Ім не толькі моц дае Бог людзям;
Сына дае нам, Ім шчаслівы будзем.