1. Паказалась з неба яснасць небывала
Грамада анёлаў песню заспявала.
Хвала Богу на вышынях, спакой людзям на нізінах!
Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!
2. Пастушкі на полі многа страху мелі,
Як на тыя цуды апаўноч глядзелі;
Анёл з неба ім з’явіўся, мовіў: «Збаўца нарадзіўся».
Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!
3. «О святыя духі, о пасланцы неба,
Вы ясней скажыце, што рабіць нам трэба:
Бо ўсяго не разумеем і ад страху ажно млеем».
Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!
4. «Ў Бэтлеем бяжыце, дзе ляжыць Дзіцятка;
Там Яго на сене палажыла Матка.
Вы паклон Яму аддайце, шчырым сэрцам прывітайце».
Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!
5. Пастушкі пабеглі з вялікай ахвотай,
Гралі і спявалі Збаўцы стройнай нотай.
Божае Дзіця віталі і дары свае складалі.
Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!
6. І мы заспявайма Богу-Сыну «Хвала»,
Што для нас радзіўся і цярпеў нямала.
Праслаўляйма Пана Бога ў Святой Тройцы Адзінога.
Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!