1. Прыйдзі, прыйдзі, Эммануэль,
З няволі вызваль Ізраэль.
У зямным выгнанні стогне Ён,
Чакае Бога - Сына дзѐн.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
2. Прыйдзі, крыніца мудрасці,
Пазбаў жа нас ад пошасці.
Лагодна ўсім кіруеш Ты,
Бязмежны Творца, Бог Святы.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
3. Прыйдзі, прыйдзі, о Аданай,
Закон з Сіная верным дай.
Цябе ў віхуры люд спазнаў
І веліч славы адчуваў.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
4. Эсея парастак, прыйдзі,
Народ з няволі выведзі.
3 праддоння пекла, з д'ябла рук,
Ты, Божа, вызваль верных слуг.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
5. О, Ключ Давіда, адчыні
Нябѐсаў брамы ў вышыні.
Прамым чыні да неба шлях
І зачыні пякельны страх.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
6. Прыйдзі, прыйдзі, о наш Усход,
Суцеш Ты наш зямны паход.
Начную цемру прагані,
Хай зло не зводзіць ва ўсе дні.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
7. Народаў Валадар, прыйдзі,
Бо па Табе сумуем мы.
Усе станем збаўлены Хрыстом,
Бо вуглавы наш камень Ён.
Хвала, хвала! Эмануэль
Прыходзіць збавіць Ізраэль.
1. Veni, Veni Emmanuel, / captivum solve Israel, qui gemit in / exilio, privatus Dei Filio.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.
2. Veni, o Sapientia / exolve nos amentia / disponens omne suaviter / attingens fines fortiter.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.
3. Veni, veni, o Adonai, / qui populo in Sinai ? / legem dedisti vertice / in majestate gloriae.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.
4. Veni, o Jesse Virgula; / ex hostis tuos ungula, / de specu tuos tartari / educ et antro barathri.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.
5. Veni, Clavis Davidica; / regna reclude caelica; / fac iter tutum superum, / et claude vias inferum.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.
6. Veni, veni, o Oriens; / solare nos adveniens; / noctis depelle nebulas / dirasque noctis tenebras.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.
7. Veni, veni, Rex gentium / desiderate omnium / te angulari lapide / salvemur juncti solide.
Refren: Gaude, gaude: Emmanuel nascetur pro te, Israel.