1.Прад Табою, мой Бог, запаліўшы свечку,
За збаўленне грахоў я маліцца хачу.
2. Бо Твой Воблік, Хрысце, на іконе святой,
Прабачэнне дае і душы супакой.
3. На крыжы Ты цярпеў, праліў кроў за людзей,
Нас з Айцом прымірыў страшнай смерцю Сваёй.
4. Прад Табою, мой Бог, я пакорна стаю,
І, зрабіўшы паклон, прабачэння прашу.
5. Да канца маіх дзён буду блізкіх любіць,
І Табе ўсёй душой, Божа, шчыра служыць.