1. Княгіні Анёлаў спявайма,
Ёй ружы ў вянок упляцём,
Ёй сэрцы свае аддавайма,
Удзячнасць Ёй мы нясём.
Рэфр.: О, Марыя, будзь жа прывітана,
Будзь заўсёды Маці нам,
О, Марыя, будзь жа прывітана,
Будзь заўсёды Маці нам.
2. Праз ласку Тваю толькі, Маці,
Дабром надзяляе нас Бог.
Таму ўсе Цябе праслаўляці
Мы хочам, прыпаўшы да ног.
Рэфр.: О, Марыя, будзь жа прывітана,
Будзь заўсёды Маці нам,
О, Марыя, будзь жа прывітана,
Будзь заўсёды Маці нам.
3. О, Ты, трон магутнага Бога,
О, Сонца, ласкавасць для ўсіх,
Цудоўна галінка Есэя,
Не вымераць ласкаў Тваіх!
Рэфр.: О, Марыя, будзь жа прывітана,
Будзь заўсёды Маці нам,
О, Марыя, будзь жа прывітана,
Будзь заўсёды Маці нам.