1. Плачце, Анѐлы, вы святыя духі,
Радасць хай знікне, бо настаў час скрухі.
Плачце, паклаўся на святое ложа
Княжа сусвету, Валадар наш Божа.
2. Плач, ясна сонца, месячнае кола.
Не ззяйце зоркі, сёння так вясёла.
Плачце, праменне, не мігайце ясна -
Хто свеціць вечна, Тое Сонца гасне.
3. Плачце, аблокі, дажджавыя хмары.
Слёзы, як росы, сейце на абшары.
Хто вас развешаў тут на небасхіле,
Той спачывае на зямлі ў магіле.
4. Плачце, пагоркі, горы і даліны.
Плачце, жывёлы, птушкі і расліны.
Сорам змывайце горкімі слязамі,
Грэх ваш замучыў Князя над князямі.
5. Плач ты, зямліца. Ён цябе пакінуў,
Хто чалавеку даў цябе як сыну.
Той, хто калісьці з праху, з пылу ўзняўся,
Сёння забойцам Бога Збаўцы стаўся.
6. Плач, чалавеча, бо астыла цела,
Сэрца не б’ецца, што любіць хацела.
Хоць знішчыць міласць грэх твой намагаўся,
Бог назаўсёды пры табе застаўся.