1. Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе!
Ты пад відам хлеба скрыты для мяне.
Сэрца у пакоры, Божа, прад Табой,
ўсё губляе вартасць ў_велічы Тваёй.
2. Да ўсіх пачуццяў трачу я давер,
Толькі слыху верыць я магу цяпер.
Веру моцна ў тое, што сказаў Бог-Сын,
Словы вечнай праўды мае Ён адзін.
3. Боскасць утаіў Ты на крыжы сваім,
Там было й людзкое ўкрытае на ім.
Як злачынец з крыжа, з верай вызнаю,
Што Ты - Бог спраўдны! Збаў душу маю.
4. Як Тамаш няверны не шукаю ран,
Я вызнаўца праўды, што Ты Бог і Пан.
Умацуй, о Езу, веру і любоў,
Дай жа мне надзею, дай паўстаць з грахоў.
5. Успамін Хрыстовай збаўчай смерці час,
Хлеб жывы - крыніца ласк жыцця для нас.
Асвяці мой розум мудрасцю сваёй,
Будзь заўсёды побач і даруй спакой.
6. Нібы пялікан Ты, кроўю поіш люд,
Мне вярні нявіннасць, змый грахоўны бруд.
Напаі крывёю, што ад страшных бед,
Кропляю адною збавіць цэлы свет.
7. Хоць цяпер укрыты ў Гостыі святой,
Я малюся шчыра, Божа прад Табой,
Каб у вечнай славе я ўглядацца мог,
У Тваё аблічча, Пане мой і Бог.
(2 варыянт тэксту)
1. Праслаўляю з верай, Божа мой, Цябе!
Ты пад відам хлеба скрыты для мяне.
Табе маё сэрца пакараецца,
Прад Тваёю веліччу ўсё змяншаецца.
2. Нашыя пачуцці памыляюцца,
Толькі словы веры тут спраўджаюцца.
Што сказаў Сын Божы – праўда вечная;
Слову Яго верыць – справа пэўная.
3. Боскасць Твая ўкрытай на крыжы была;
Тут жа чалавечнасць утоена Твая.
Як злачынец на крыжы, з верай вызнаю,
Што Ты – Бог і Чалавек! Збаў душу маю.
4. Як Тамаш, я раны не даследую.
Пазнаю, аднак, Цябе, Табе верую.
Дай усё болей верыць і надзеяцца,
І любоў мая к Табе хай жа ўзмоцніцца.
5. О ўспаміне смерці Пана нашага!
Хлеб жывы, крыніца Божага жыцця!
Удзялі мне ласкі, каб жыць у Табе,
Розумам і духам разважаць Цябе.
6. Пелікане добры, Пане Езу мой!
О, абмый душу маю Ты Крывёй сваёй!
Гэтай Крыві кропля здольна свет абмыць
Ад усіх злачынстваў, з вінаў вызваліць.
7. Сёння Цябе бачу ў хлеба постаці
І прашу пакорна адной міласці,
Каб Тваё аблічча, ужо адкрытае,
Езу, я мог бачыць у вечнай хвале. Амэн.