1.Мы хочам Бога, Дзева Маці,
Сваіх дзяцей паслухай зоў.
Мы хочам Бога праслаўляці,
Яму аддаць жыццё і кроў!
Рэфр.: Благаславі нас, Маці, благаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.

2. Хай будзе Бог ў сямейным коле,
Жыцці бацькоў, дзіцячых снах,
Хай будзе Ён у кніжцы, ў школе,
У адпачынку, ў працы днях.
Рэфр.: Благаславі нас, Маці, благаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
3. Мы хочам Бога ў шчасці, горы
Загадах ўлады, кнігах праў,
Ha полі, ў горах і на моры
Закон Ягоны каб настаў.
Рэфр.: Благаславі нас, Маці, благаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
4. Мы хочам Бога ў кожным стане,
Яму пяе крывіцкі род,
Работнік, селянін, мяшчане –
Наш беларускі ўвесь народ.
Рэфр.: Благаславі нас, Маці, благаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
5. Мы хочам Бога ў нашым краі,
Між беларускіх бедных стрэх;
У нашай мове і звычаі
He можа меці мейсца грэх.
Рэфр.: Благаславі нас, Маці, благаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
6. Хай будзе Бог у нас заўсёды:
У час вяселля і ў слязах,
Хвілінах бураў і ў нягоды,
Жыцці спакойным, працы днях.
Рэфр.: Благаславі нас, Маці, благаславі наш род.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ.
7. Мы хочам Бога: Яго права,
Яго натхненне - наш пачын,
Усё жыццё - Ягона слава;
Яго загад - наш кожны чын.