Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.
1. Блаславі, душа мая, Пана
І ўсё нутро маё, ЯгоІмя святое.
Блаславі, душа мая, Пана
І не забывай пра Яго дабрачыннасць.
Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.
2. Пан усе твае грахі адпускае
І вылечвае ад усялякай хваробы.
Ён ратуе жыццё Тваё ад загубы,
Адорвае цябе міласэрнасцю і ласкай.
Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.
3. Пан жыццё тваё дабром напаўняе,
І сэрца тваё робіць моцным.
Справядлівыя ўсе чыны Пана,
Усіх прыгнечаных бярэ пад Сваю апеку.
Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.
4. Міласэрны Пан і добры,
Да гневу няскоры і вельмі цярплівы,
Не палае на вякі гневам
І не памятае нам ліхога назаўсёды.
Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.
5. Не помсціць нам за грахі нашы,
Не адплачвае на правіннасцях нашых,
Бо як высока неба над зямлёю,
Так вялікая для нас ласка Пана.
Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.
6. Як далёкі захад ад усходу,
Так далёка адсоўвае Ён нашы правіны.
Як літуецца айцец над дзецьмі,
Так Пан літуецца над тымі, хто Яго шануе.
Рэф.: Міласэрны наш Пан і добры,
Не палае гневам і на ласку шчодры.