Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!
1. Блага слаўлёны Ты, Пане, Бог айцоў нашых, аллелюя!
Поўны хвалы і ўзвышаны на вякі вечна, аллелюя!
Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!
2. Благаславёнае Тваё імя, поўнае святасці і славы. Аллелюя!
Пахвальнае і ўзвялічанае на вякі вечна. Аллелюя!
Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!
3. Благаслаўляйце Пана ўсе Яго дзеянні і стварэнні. Аллелюя!
Благаслаўляйце Пана Ягоныя Анёлы. Аллелюя!
Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!
4. Благаслаўляйце Пана, нябёсы. Аллелюя!
Благаслаўляйце Пана ўсе нябесныя духі. Аллелюя!
Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!
5. Благаслаўляйце Пана сонца і месяц. Аллелюя!
Благаслаўляйце Пана зоркі неба. Аллелюя!
Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!
6. Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому. Аллелюя!
Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амэн.
Радасна Пану гімн спяваем. Аллелюя!
І дабрыню Яго ўслаўляем. Аллелюя!