1. «Марыю любіць» – сэнс усіх маіх дзён, –
У сэрцы гучыць, нібы радасны звон.
Ты поўная Божае ласкі была,
Нам Збаўцу ад Духа Святога дала.
2. Усявышні ў сэрцы любоў запаліў,
Гатовай прыняць Звеставанне зрабіў.
Сказала: «Хай стане па слову Твайму,
Хачу толькі Богу служыць аднаму».
3. Ты з простага люду абрана была,
Каб Збаўцу паўсюдна гучала хвала.
Ты ведаеш працу і клопат пра хлеб,
Складанасць жыцця, мноства нашых патрэб.
4. На мукі Хрыстовы глядзела, на кроў.
Ён вучняў даверыў Табе як сыноў.
О Маці Балесная, просім Цябе,
Каб годна маглі стаць ля Крыжа ў журбе.
5. О Маці святая, падай нам руку,
Нас, грэшных, вядзі па жыццёвым шляху.
Дзяцей жа сваіх у небяспецы ратуй,
Хто Сына шукае, тым ласку даруй.
6. Цябе над Анёламі і над людзьмі
Уся вышні паставіў, у рай нас вядзі!
Ты радасць зямлі і душэўны спакой,
Ты поўная ласкі, і Госпад з Табой.