Слаўце вусны Таямніцу
(Таямніцу Сакрамэнта усхваляйма шчыра ўсе)
Слаўце вусны Таямніцу
(Таямніцу Сакрамэнта усхваляйма шчыра ўсе)
1. Слаўце, вусны, таямніцу Цела й дарагой Крыві,
Бог яе, як ласк крыніцу, у часе дзён зямных праліў.
Той, Хто Маці меў Дзявіцу, – Збаўца свету, Пан хвалы.
2. Нарадзіўся з чыстай Дзевы з мэтай збавіць людскі род.
Ён па свеце, нібы зерне, слова кінуў у народ.
Цудам Ён тады бязмерным скончыў там паслання ход.
3. Ноч апошню пры вячэры з тымі, што братамі зваў,
Здзейсніў чын той, як належыць, так закон патрабаваў.
Вучням Сам Сябе даверыў і Хлеб з рук Сваіх ім даў.
4. Слова ўцелаўлёна словам: Сам змяняе Цела ў Хлеб.
А віно — то Кроў Хрыстова, не спасцігне зрок Яе,
Толькі вера Божай мовай ў сэрцы ўпэўненасць хай шле.
5. Таямніцу Сакрамэнта усхваляйма шчыра ўсе.
Траціць моц Старое Права, бо ўжо Новы Запавет.
Што нам розум не тлумачыць, святло веры прынясе.
6. Богу вечнаму ў Тройцы праслаўленне і хвала:
І Айцу і Сыну разам — Творцу вечнага жыцця,
Духу, што ад іх паходзіць, даўцу вечнага святла. Амэн.