1. Заспяваем песню ўсе:
Аллелюя, Пан жыве!
На світанні Ён ўваскрос
І збаўленне нам прынёс.
Аллелюя, аллелюя.
Аллелюя, Аллелюя.
2. Крыж за нас Ён Сам прыняў,
Нам дарма збаўленне даў.
Адмяніў гаротны лёс,
Потым з мёртвых уваскрос.
Аллелюя, аллелюя.
Аллелюя, Аллелюя.
3. Адкупіў пакутай грэх,
Нам вярнуў пацеху, смех,
Прамінулі ноч і цень,
Надыйшоў збаўлення дзень!
Аллелюя, аллелюя.
Аллелюя, Аллелюя.
4. Хай спявае Божы люд
І анёлы славяць цуд.
Цешся, Маці, бо Сын Твой
Зноўку з намі і з Табой!
Аллелюя, аллелюя.
Аллелюя, Аллелюя.