1. На развітанне Езус сваім вучням
Казаў: «Калі хто верна Мяне любіць,
Хай захавае праўду майго слова,
І да яго з Айцом мы прыйдзем разам.
I стане нам прытулкам Яго Сэрца,
Гарыць якое полымем салодкім,
І будзе жыць напоўнены спакоем
Нашай любові, нашай любові».
2. Любоўю жыць - жыццём Твайму падобным,
О Пан хвалы, выбраных Ты багацце;
Ты для мяне жывы ў Гостыі белай.
І для Цябе я прагну быць укрытым,
Бо прагнуць быць узлюбленыя разам,
Каб дзень і ноч гарнуцца к сэрцу сэрцам.
Твой позірк для мяне раскошай стаўся -
Жыву любоўю, жыву любоўю.
3. Любоўю жыць - каштоўны скарб захоўваць
У сэрцы, нібы ў чашы з крохкай гліны,
Пустыя рукі маю прад Табою,
Слабым бязмерна бачыш мяне, Езу.
Калі я падаю на кожным кроку,
На дапамогу мне прыходзіш, Пане,
Сваёю ласкай стала надзяляеш -
Жыву любоўю, жыву любоўю.
4. Любоўю жыць - сябе даваць без меры,
Калі за гэта платы не чакаеш.
Усё аддаць, не лічачы нічога,
Любоў сваёй карысці не шукае.
Божаму Сэрцу, поўнаму пяшчоты,
Усё аддаў і з лёгкасцю бягу я;
Не маю ўжо нічога, толькі прагну
Жыць у любові, жыць у любові.