1. Ласкі Крыніца, будзь жа прывітана,
Езуса Сэрца, о, Святая Рана.
Сэрца сагрэй мне любасцю, лагодай,
слодыч нябёсаў, дай спакой і згоду.
2. Рана Святая будзь жа блаславёна,
будзь жа навекі намі праслаўлёна;
а праз ваду і кроў Табой праліту,
хай будуць душы грэшныя абмыты.
3. Дасць сілу слабым Кроў Твая Святая,
а з душаў віны хай вада змывае.
Сэрца маё хай, ласкаю натхнёна,
узносіць малітвы перад Божым тронам.
4. Хай жа ў дарозе па жыцці часовым
Рана Святая будзе мне ўзорам.
Езуса Сэрца, поўнае пакоры
хай у часе смерці будзе абаронай.
5. Бога я прагну, да Яго імкнуся,
быць ля Святога Сэрца спадзяюся.
У ім мая радасць і маё натхненне,
ўзношу з падзякай да Яго маленні.