1. Пан ̶ апора наша, свету Валадар,
Сёння верным слугам Ён прыносіць дар:
Утаёны ў хлебе аддае Сябе,
Грэшнікам збаўленне ў міласці дае.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
2. У Святой Камуніі скрыты Бог жывы,
Лечыць душы дарам Цела і Крыві.
З Гостыі сыходзіць Божае Святло,
У праўдзівым Хлебе - вечнае жыццё.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
3. Пан - аслона наша, Пан даруе грэх.
Прымем Яго сэрцам - ўбачым свет суцех.
Хоць шляхі цярністы, у спакусаў час
Езусава Цела адраджае нас.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
4. Езу, Ты Крыніца ўсякага дабра,
Ясная Дарога нашага жыцця.
Асвяці наш розум, сэрцы запалі,
Нас Тваёй апекай, Езу, адары.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
5. Будзем у пакоры літасці прасіць.
Бог наш міласэрны нам благаславіць.
Праз святую споведзь сэрца ачышчаць,
Цела Таямніцу годна спажываць.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
6. Ўсемагутны Божа неба і зямлі,
На гаротных ласку міласці спашлі.
Адары надзеяй, веру ў душы ўлі,
Радасці праменнем свет наш азары.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
7. Дай нам, Езу Хрысце, да Цябе прыйсці,
Добрую дарогу у жыцці знайсці.
Жыць у супакоі, Пане, памажы,
Ад спакусаў свету нас абарані.
Рэф.: Хлеб і віно з Богам лучаць нас.