Нашыя дары прымі, о, Божа
Нашыя дары прымі, о, Божа
1. Нашыя дары прымі, о, Божа,
Што складаем на алтар Табе.
З_верай і надзеяй, Пане просім:
Адары любоўю, хай душа Табой жыве.
2. Дай пазнаць нам волю Тваю, Пане,
Хочам жыць паводле слоў Тваіх.
Без Цябе мы - пыл мізэрны, марны;
Ў цемры без Цябе блукаем, шлях нам асвяці!
3. Просім, дай нам ласку Тваю, Пане,
Памажы нам да Цябе прыйсці.
Хочам быць з Табою ў небе разам,
Тваю веліч і магутнасць вечна каб хваліць.