1.Нарадзіўся нам Збавіцель,
Езус Хрыстус, Адкупіцель
ў_Бэтлееме, месцы дзіўным
з Панны Бог праўдзівы.
2. А Марыя, Дзева чыста
Нарадзіла Збаўцу Хрыста.
Там, у ясельках на сене
Ў бедным Ён адзенні.
3. Пастушкі паслі ахвоча,
Ім Анёл з’явіўся ноччу.
З гэтай светлыні прыгожай
Усе ў баязні Божай.
4. Далучыліся Анёлы,
Загучаў іх спеў вясёлы:
Богу слава на вышынях,
Мір жа - на нізінах.
5. Узнясём Хрысту пашану
Духу і Айцу таксама:
Бог для нас Сябе прынізіў -
Збаўчы час прыблізіў.