У знаку хлеба
У знаку хлеба
1. У знаку хлеба Пан прыходзіць з неба,
Укрыты без світы – праўдзі вы Бог.
Стаўся тут ціхім Пан хвалы вялікай.
Рэф.: Укленчым жа пакорна, каб даць Яму паклоны,
З пашанай прад Панам, верны люд.
2. Езус прыходзіць, шчасце нам прыносіць,
Дык пойдзем і знойдзем Крыніцу ласк.
Бога Жывога, з алтара Святога.
Рэф.: Укленчым жа пакорна, каб даць Яму паклоны,
З пашанай прад Панам, верны люд.