1. З нараджэннем Пана сёння дзень вясёлы
Пану ўзносяць хвалу людзі і жывёлы.
Ззяе радасць, смутак гіне. Анёл будзіць у даліне
Пастухоў, што спалі, каб усталі з долу.
2. Глянуў раптам ноччу агеньчык з-за хмаркі,
Пастушкі ў здзіўленні: «Што гэта за знакі?»
Ўсе пытаюць аб падзеі: «Ці то золак, ці то днее?»
Чаму месяц свеціць так надзвычай ярка?
3. Як Анёла голас пастушкі пазналі,
Ў Бэтлеем адразу хутка паспяшалі.
На калені там пасталі, шчыра Бога прывіталі,
І дары паклалі, што з сабой ўзялі.