1. Духу Суцяшыцель, Ты прыйдзі, прыйдзі,
веру і надзею ў душах ажыві.
Асвяці наш розум, мудрасць падары.
Свой агонь любові ў сэрцах запалі.
2. Духу Суцяшыцель, нас не пакідай,
Ў радасці і ў горы з намі прабывай.
Дай, каб голас Божы ў сэрцах не патух,
Асвятляй сумленне, узмацняй наш дух.
3. Нас натхняй няспынна, Богу каб служыць,
І па Божай праўдзе навучай нас жыць.
За Тваю к нам міласць найвышэйшую
Хвалім Бога-Тройцу Найсвяцейшую.