1. Нова радасць стала,
Што яшчэ не бывала:
Над Бэтлеем зорка ясна
Свету зазіяла.
2. Дзе Хрыстос радзіўся,
З Панны ўцелавіўся,
Нібы чалавек убогі
Ў пялюшкі спавіўся.
3. Пастушкі з ягняткам
Перад тым Дзіцяткам
Упадаюць на калені
Для Яго ўслаўлення.
4. I мы заспявайма,
Хрыста праслаўляйма,
Нараджонага з Марыі
Пакорна ўпрашайма.
5. Просім Цябе, Божа,
Просім мы, як можам:
Дай нам у небе жыццё шчасна,
На зямлі прыгожа.