1. Для збаўлення чалавека,
А такі план быў спрадвеку,
Наша грэшнае падзенне
Бог змяняе на збаўленне.
2. Тройца так пакіравала,
Каб грахі, а іх нямала,
Змылі праз уцелаўленне,
Справай Духа асвячэння.
3. Богам праз вякі абрану
Арханёл вітае Панну.
То паважная прычына:
Стане Маці Бога-Сына.
4. Кажа Арханёл да Панны:
«Будзь, Марыя, прывітана,
Ласкі поўна, Бог заўсёды
Выбавіць Цябе з нягоды.
5. Вось пачнеш Ты Сына-Творцу,
Ён магутны і бясконцы.
І народзіш Духа сілай,
Станеш Богу гэтым мілай.
6. Дзева поўна неспакою,
Чуе першы раз такое.
Волю Божую прымае
Панна чыстая, святая.
7. Гэта выслухала, ўстала
І Пасланцу так сказала:
«Я - слуга Яго, хай стане
Так, як весціць прывітанне».
8. Вось адразу Дух сыходзіць,
Асвячэнне надыходзіць.
Слова Бога Целам стала,
Хвіля радасці настала.
9. І ў навіне той прыемнай,
Што сказаў Анёл таемна,
Чутны веснікі Збаўлення,
Што прыйдзе праз Нараджэнне.