1.Промень зоркі з неба ліўся
Ў цішыню начных далін.
Нарадзіўся, нарадзіўся,
Нарадзіўся Божы Сын!
Нарадзіўся Божы Сын!
2. Зорка з неба ярка свеціць,
Сее промні па Зямлі,
Каб народы ва ўсім свеце
Да Яго свой шлях знайшлі,
Да Яго свой шлях знайшлі.
3. Промень зоркі запаліўся
Самай радаснай з навін:
Нарадзіўся, нарадзіўся,
Нарадзіўся Божы Сын.
Нарадзіўся Божы Сын.