1. Сэрцам пакорным з месца святога
Нашы малітвы ўзносім да Бога.
З любоўю шчырай, душой удзячнай
Перад Хрыстовай Ахвярай Збаўчай.
2. Веру жывую ўлі, Божа ў сэрцы,
Духа Святога дай Тваім дзецям.
Край наш і сем’і дары спакоем,
Каб збераглі мы ўсе, што святое.
3. Душы з надзеяй да Цябе ўзносім,
Прымі малітвы, мы Цябе просім.
Дазволь заўсёды Табе служыці,
А потым вечна ў небе хваліці.