1. Святы крыжу, наймілейшы,
3 усіх дрэваў найслаўнейшы,
У гэтым дрэве моц і сіла,
Яно Езуса насіла;
3 яго плыве асалода
Для гаротнага народа.
2. Дрэва цвёрдае, змякчыся,
Да зямлі аж прыхіліся!
Спусці цела майго Пана
Яно вельмі скатавана.
Дазволь Яму адпачыці,
На зямлю скарэй зступіці.
3. Выбраў Бог цябе адвеку
На збаўленне чалавеку:
З Цябе ласка людзям дана,
Душа наша ўмацавана,
Крывёй Божай ўся абмыта,
Што праз Езуса праліта.
4. Як ў халоднай ляжаў стайні,
Для яго не была тайна:
Каб свет грэшны адкупіці,
Трэба кроў сваю праліці,
Там звяры паклон давалі,
А тут людзі катавалі.
5. Нечувана міласць гэта,
Каб ісці на крыж для света!
Хто ж так будзе міласцівы,
Такі добры, літасцівы?
Сам Пан Езус гэта справіў —
Нас ад пекла крыжам збавіў.
6. Чаму тваё сэрца горда,
Як бы камень, глуха-цвёрда?
Ты над Езусам не плачаш,
Хоць Яго на крыжы бачыш;
На ахвяру Богам даны,
За цябе укрыжаваны.