1. Вечнае ў небе дай спачыванне
Душам памерлым, наш ласкавы Пане!
А яснасць неба хай ім свеціць вечна,
Хай бачаць вочы Божае аблічча. (2р.)
2. Вызвалі душы вернікаў памерлых,
Літасць пашлі ім, у зямлю палеглым.
Хай Твая ласка, Божа міласэрны,
Гнеў справядлівы судным днём паменшыць. (2р.)
3. Божа Збавіцель, наш ласкавы Пане!
Дай ім у небе шчасце прабывання.
Вечным святлом іх ахіні, о, Божа,
Хай радасць неба свеціць ім прыгожа. (2р.)