1. Вострабрамска Маці Божа,
Ты прачыстая, прыгожа.
Міласэрнасць Тваёй волі
Свеціць Вільні ў нядолі.
2. На Радзіме Ты у чэсці,
З неба шлеш нам добры весці!
Шчасце, мір і згоду ў краі
Нам даеш ад Бога з раю!
3. Ўся Цябе Русь славіць Бела
І Літва, і Польшча цэла,
Бо Ты, Маці, міласціва,
Сваім дзеткам дабратліва.
4. Іх у смутку пацяшаеш,
Хворых Ты аздараўляеш.
Да Цябе хто толькі прыйдзе,
Той без радасці не выйдзе.
5. Ты так кожнаму дагодзіш,
Што надзею ў сэрцы зродзіш;
Праз Цябе ўсе правіны
Сын даруе Твой адзіны!