Да Мяне прыйдзіце
Да Мяне прыйдзіце
1. "Да Мяне прыйдзіце", - голас ціхі кліча,
"Тут крыніца шчасця, Я суцешу вас.
Кожнаму Я вытру пот з яго аблічча
І салодкім стане самы горкі час".
Рэфр.: Пойдзем да Пана з паклонам,
Сэрцы сва е прынясём!
Схілімся ніка прад тронам,
Ціхія мольбы ўзнясём!
2. Да Мяне прыйдзіце, скутыя грахамі,
Вызвалю вас, бедных, з сілаў моцаў злых.
Што няволіць душы нібы ланцугамі,
Знішчу іх навекі сілай ран маіх.
Рэфр.: Пойдзем да Пана з паклонам,
Сэрцы сва е прынясём!
Схілімся ніка прад тронам,
Ціхія мольбы ўзнясём!
3. Да Мяне прыйдзіце, згубленыя душы,
Бо Я - Пастыр добры, вам усім пры Мне
Месца падрыхтую і ад ран балючых
Вылечу Я хворых, будуць жыць усе.
Рэфр.: Пойдзем да Пана з паклонам,
Сэрцы сва е прынясём!
Схілімся ніка прад тронам,
Ціхія мольбы ўзнясём!
4. Да Мяне, прыйдзіце, шлях жа вам пакажа
Панна Найсвяцейша, Маці Мне і вам.
Дзе знайсці збаўленне дзецям грэшным скажа,
Некалі сустрэне ля нябесных брам.
Рэфр.: Пойдзем да Пана з паклонам,
Сэрцы сва е прынясём!
Схілімся ніка прад тронам,
Ціхія мольбы ўзнясём!