О, адкуль жа, Езу жорсткасць гэтай раны?
Кім было Святое Целас скатавана?
Што за моц, рука і сіла Сэрца Божае прабіла?
Гэта злосць ліхая Сэрца зневажае.
2. Ты да нас любоўю Божай быў пасланы,
Ў беднасці убогай свету быў адданы.
Яслі сталі першым ложам
І тады ўжо, добры Божа,
Юдам быў праданы, меў на Сэрцы раны.
3. І калі ў Егіпет разам з Маці Божай,
Езу, уцякаў Ты ад рукі варожай,
Ўжо любові дзіўна сіла
Ў Сэрцы рану распаліла.
Толькі праўда гэта ўкрыта перад светам.
4. Езу, працаваў Ты ў родным Назарэце,
Князь вячыстай славы, пагарджаны ў свеце.
Рану ўжо насіла Сэрца,
Што пакутамі завецца,
Толькі Маці міла іх з Табой дзяліла.