1. Творца зор і ўсіх свяцілаў,
Свет справечны, верных сіла!
Хрысце, адкупіцель мілы
Просьбы выслухай чулліва.
О Творца, о Творца, о Творца.
2. Спачуваючы няшчасным,
Што загінуць могуць з часам,
Свет знямоглы Ты збаўляеш,
На судзе нас апраўдаеш.
3. Свет да вечару хіліўся
Як жаніх Ты нам з’явіўся:
Выйшаў з лона Дзевы-Маці
Ты ў вобразе дзіцяці.
4. Прад магутнай моцай Божай
Схіліць голаў вернік кожны.
Неба і зямлі стварэнні
Хай прарочаць у натхненні.
5. Просім мы Цябе, Святога,
Захавай нас ад ліхога.
Ты суддзёю будзеш людзям,
Пад Тваёй апекай будзем.
6. Хай Табе, наш Хрысце мілы,
Валадару справядлівы,
І Айцу і Духу-Творцу
Хай хвала гучыць бясконца.