Вітай, Спажытку
Вітай, Спажытку
1. Вітай,Спажытку, у якім укрыты
Зямлі і неба велічны Стварыцель.
Вітай, напою, што дум нашых здольны
Прагу спатоліць.
2. Вітай, Крыніца дабрыні магутнай,
Сам Бог сусвету у Табе прысутны.
Ты для ўсіх верных Знак мудрасці Божай,
Вечнай, прыгожай.
3. Вітай, о Манна, што з нябёс спадае
І смак раскошны ў сэрцах учыняе.
Людзі, прыйдзіце, адчуйце смак гэты -
Лепшы у свеце.
4. Вітай, о Дрэва з велічнага раю.
Плод з Цябе поўны сокаў жыццядайных.
Хто Плод скаштуе, той смерці так блізкай
Не забаіцца.
5. Вітай, адзіна нашых сэрцаў Радасць,
Для бедных душаў дзіўная ласкавасць.
Сёння Цябе нашы слёзы шукаюць,
Клічуць, ўзываюць.