1. У Адраджэння век залаты
Узнікла раптам у Рыме Ты,
Шляхам цудоўным з дальніх краёў
Прыйшла да нас, беларусоў.
Рэфр.: Маці Будслаўская, Маці святая,
Перад Табою галовы схіляем:
Нас да сябе Ты прыгарні,
Ад зла і бед абарані!
Радзімы край абарані!
2. Тваёй малітвы светлая сіла
Храм у Будславе уваскрасіла.
Ад рук бязбожных у страшны час
Ты зберагла веру для нас.
Рэфр.: Маці Будслаўская, Маці святая,
Перад Табою галовы схіляем:
Нас да сябе Ты прыгарні,
Ад зла і бед абарані!
Радзімы край абарані!
3. Дзева Марыя, Юзаф святы,
Вельмі патрэбны для маладых
Прыклад цярплівай вашай любві,
Ў якой сакрэт шчасця сям`і.
Рэфр.: Маці Будслаўская, Маці святая,
Перад Табою галовы схіляем:
Нас да сябе Ты прыгарні,
Ад зла і бед абарані!
Радзімы край абарані!
4. Ад злой Чарнобыльскае бяды
Прыкрый гаротных дзетачак Ты
І Беларускі збалелы край
Не пакідай, не пакідай.
Рэфр.: Маці Будслаўская, Маці святая,
Перад Табою галовы схіляем:
Нас да сябе Ты прыгарні,
Ад зла і бед абарані!
Радзімы край абарані!
5. Мы да Будслаўскай крочым святыні,
Просім заступніцтва перад Сынам.
Каяцца ёсць у чым нам усім,
Хрыста за нас перапрасі!
Рэфр.: Маці Будслаўская, Маці святая,
Перад Табою галовы схіляем:
Нас да сябе Ты прыгарні,
Ад зла і бед абарані!
Радзімы край абарані!