1. "Авэ, Марыя! Авэ, Марыя!" -
панад зямлёю лунае.
"Авэ, Марыя! Авэ, Марыя!" -
свет Цябе цэлы вітае.
2. К Табе з мальбою, о, Маці Слова,
Радасць, ці боль, ці трывога,
Бо Тваё Сэрца к Сэрцу Хрыстову
Найкарацейша дарога.
3. Мы, Твае дзеці, з вераю шчырай
«Авэ, Марыя!» ўсклікаем.
Край беларускі, нашу Айчыну,
Сэрцу Твайму павяраем.
4. Выбаў, Марыя, край наш ад смерці,
Выбаў ад чорнага болю.
Грэху навалы нам не адолець
Без Твайго Сэрца ніколі.
5. Ад вечнай згубы Сэрцам Прачыстым
Нас уратуй, заступіся!
Вітай, Марыя, поўная ласкі,
За нас маліся, маліся!