Пане, добры, як хлеб,
Будзь праслаўлёны паўсюдным Касцёлам,
Бо так бязмежна Ты палюбіў нас,
Бязмежна Ты палюбіў нас.
1. Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа,
Каб мы ў шляху да неба сілы мелі.
Ты маннай стаў вандроўнікам галодным –
Для тых, што вечна быць з Табой хацелі.
Пане, добры, як хлеб...
2. Жніво настала, радуюцца людзі,
Саспела ніва, пахне свежым хлебам.
Хай алтаром зямля ўся наша будзе,
А хлеб — Камунняй тым, хто прагне неба.
Пане, добры, як хлеб...
3. Ты нас сваімі назавеш сябрамі,
Калі мы зробім, што Ты загадаў нам.
Што ж без Цябе ўчыніць мы можам, Пане,
Бо Ты для нас — жыццё і спадзяванне!
Пане, добры, як хлеб...
4. Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных,
А сам застаўся Хлебам у святынях.
Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна,
Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбіў нас.
Пане, добры, як хлеб...