Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў,
Хмары, спашліце Бога Месію.
1. Гнеў справядлівы ўстрымай Свой, Ойча,
На Тваю літасць спадзявацца хочам.
Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў,
Хмары, спашліце Бога Месію.
2. Грэх нас знівечыў і ўсе людзі разам
Прад Збаўцам свету нібы у праказе.
Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў,
Хмары, спашліце Бога Месію.
3. Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны,
Дай нам Таго, Хто мае быць спасланы.
Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў,
Хмары, спашліце Бога Месію.
4. Люду, суцешся, ды забудзь нядолю,
З путаў грахоўных выйдзеш ты на волю.
Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў,
Хмары, спашліце Бога Месію.
5. Дзверы адкрый нам вечнай ласкі, Божа,
Дай жа нам Збаўцу, што грэх пераможа.
Рэфрэн: Дайце, нябёсы, росы з вышыняў,
Хмары, спашліце Бога Месію.