1.Кахайма Пана, бо Яго Сэрца
да нашых сэрцаў вельмі імкнецца,
праз Яго раны ласка нам дана,
кахайма Пана, кахайма Пана!
2. Пайдзі да Пана, ўсё сатварэнне,
Сэрцу Святому дай праслаўленне.
Хай ў наша сэрца не йдзе загана,
Кахайма Пана, Кахайма Пана!
3. Да Пана йдзіце, грэшныя людзі,
Ён вас абмые і любіць будзе,
Спявай з вячора Яму да рана,
Кахайма Пана, Кахайма Пана!
4. Да Пана йдзіце, хто ў шчасці былі,
Што ў сваіх слёзах грахі абмылі.
Чысціні пасам падперазаны,
Кахайма Пана, кахайма Пана!