Нябёсы, зліце росы нам
(Rorate caeli desuper)
(Rorate caeli desuper)
Нябёсы, зліце росы нам, а хмары справядлівасць.
1. Стрымай своў гнеў, о Пане наш,
Не ўзгадвай пра нашы цяжкія правіны.
Апусцеў горад Твой святы, стаў пакінуты:
Сіён тады бязлюдным стаў,
Ерузалем быў спустошаны,
Найсвяцейшы дом Твой, ў якім прабывае веліч і слава,
Дзе нашы айцы Цябе праслаўлялі.
Нябёсы, зліце росы нам, а хмары справядлівасць.
2. Вось зграшылі мы і сталіся быццам нячыстыя,
І ўсе мы ўпалі, нібыта лісце, што пажоўкла.
І ўсе нашыя беззаконні панеслі, нібы вецер, нас.
Схаваў, Божа, аблічча сваё Ты ад нас
І ў рукі несправядлівасці нашай кінуў Ты нас.
Нябёсы, зліце росы нам, а хмары справядлівасць.
3. Узглянь жа, Пане на ўціск і нядолю народа.
Хай прыйдзе, хто прыйсці мае.
І спашлі Ягня, Валадара зямлі ўсёй,
Ад Петры пустыннай да гары дачкі Сіёна,
Каб зняло яно цяжкае ярмо няволі нашай.
Нябёсы, зліце росы нам, а хмары справядлівасць.