1. Ад зарніцы хай з зямліцы
Ляціць слава Марыі,
У кожна свята чэсць багата
Хай узносіцца заўжды.
Рэфр.: Табе гожа, Маці Божа,
Хвалу душы хай пяюць.
Божу ласку, поўна бляску
Памажы нам асягнуць!
2. Між жанчынаў Ты адзіна
Ласкі Божай поўная,
Кветка майска, зорка райска,
Асвячай дарогу нам!
Рэфр.: Табе гожа, Маці Божа,
Хвалу душы хай пяюць.
Божу ласку, поўна бляску
Памажы нам асягнуць!
3. Чыста Дзева, Каралева
Неба, дзіўнае красы.
Тваіх дзетак - зямлі кветак
Божай ласкай адары.
Рэфр.: Табе гожа, Маці Божа,
Хвалу душы хай пяюць.
Божу ласку, поўна бляску
Памажы нам асягнуць!