1. О,Збаўца, неба разарві,
Сыйдзі да нас Ты з вышыні,
Знішчы нябесныя замкі
І з намі будзь ва ўсе вякі.
2. О, Божа, з неба злі расу,
Каб Збаўцы бачыць нам красу.
Воблакі, плачце вы дажджом
На Пана праз Якубаў дом.
3. Гара з далінаю квітней,
Зямля наўкола зеляней,
Нам гэту кветку райску дай.
О, Збаўца, Ты з зямлі ўзрастай.
4. Дзе Суцяшэнне наша ёсць,
Наша Надзея, мілы Госць?
З залі высокай узглянь, мы тут,
Суцеш ў даліне слёз, пакут.
5. Прыгожа Зорка, Сонца Ты,
Жадаем быць з Табой заўжды.
Шлях нам у цемры асвяці,
Ласкаў праменнем зіхаці!
6. Сярод нядолі мы й пакут,
Смерць прад вачыма злая тут.
Нас Ты вядзі Сваёй рукой
Ў вечны нябесны супакой