1. Праслаўляйма Збаўцу Пана,
Знішчыў смерць Ён і шатана.
Аллелюя, аллелюя!
Сонца, месяц смутак мелі,
Усе стварэнні з Ім цярпелі.
Аллелюя, аллелюя!
2. Хрыстус сёння ўстаў з памерлых,
Радасць людзям даў нязмерну.
Аллелюя, аллелюя!
Ў гэта свята месяц, сонца
Заяснелі нам бясконца.
Аллелюя, аллелюя!
3. Езус Хрыстус у адхлані
Даў памерлым дараванне.
Аллелюя, аллелюя!
Вестку, што нясуць Марыі,
Хутка цэлы свет адкрые.
Аллелюя, аллелюя!
4. Сёння ўвесь Касцёл спявае,
Пераможцу праслаўляе.
Аллелюя, аллелюя!
Хрысце Пане міласэрны,
Дай з табой паўстаць з памерлых.
Аллелюя, аллелюя!