1. У дзень памяці памерлых
Ты нас выслухай, о, Пане!
Хто пакінуў свет наш белы,
тым Сваё дай змілаванне,
дай ім вечна спачыванне.
Выслухай нас, просім, міласцівы Божа!
2. Што Ты добры к нам бясконца,
Ведаем мы праз прарока.
Сын Твой - верных абаронца,
Праз Яго благаслаўленне
Нам даруй і дай збаўленне.
Выслухай нас, просім, міласцівы Божа!