1. О, Галава святая, спазнала здзекаў жах:
Цярновая карона, кроў льецца па вачах.
Ты годная кароны Валадара нябёс,
цяпер ад ранаў церпіш, такі спазнала лёс.
2. О, Твар высакародны, свет цэлы прад Табой
Дрыжыць, як прад суровым, бязлітасным Суддзёй.
Цяпер Ты так збялелы, дзе свет вачэй Тваіх,
Што промнямі любові свяцілі кожны міг?
3. Зрыстовых шчокаў колер і чырвань губ святых
Не вернецца ўжо болей, пакрыла бледнасць іх.
Варожай смерці ўлада усё пераняла,
Ўмяшалася паўсюдна, забрала, што змагла.
4. І тое, што Ты зносіў - вялікі цяжар мой,
Прабач, то грэшнік просіць, - май літасць нада мной.
Паглянь, стаю я бедны і гневу варты я,
Прабач правіны, Збаўца, ў слязах душа мая.
5. Я дзякую ад сэрца, о Езу, Сябра мой,
За мукі Тваёй смерці ў хвіліне страшнай той.
Дай, каб трымаў сябе я у смутку і ў журбе,
Ў астатняй дай хвіліне быць побач ля Цябе.