1. Бог міласэрны – Ён кліча нас
і спасылае міласці час,
каб нашы душы сталі чысцей, –
ідзі, ідзі хутчэй!
Рэфр.: Грэх спыні і голас той пачуй,
Божай ласкай душу ўратуй!
На кожным месцы і ў кожны час
Езус чакае нас.
2. Ён абароніць нас ад бяды,
Паблагаславіць нашы труды,
Слёзы асушыць з тваіх вачэй -
Ідзі, ідзі хутчэй.
Рэфр.: Грэх спыні і голас той пачуй,
Божай ласкай душу ўратуй!
На кожным месцы і ў кожны час
Езус чакае нас.
3. У Эўхарыстыі сышоў да нас;
Ідзі насустрач: Ён - Збаўца наш!
Выбавіць з вечнай цемры начэй -
Ідзі, ідзі хутчэй.
Рэфр.: Грэх спыні і голас той пачуй,
Божай ласкай душу ўратуй!
На кожным месцы і ў кожны час
Езус чакае нас.