1. Навярніся, люд, у пакоры,
У посце і ў плачу і ў жалю,
Святло тваё, нібы зорка
Засвеціць ў Ерузалеме.
2. Навярніся, дачка Сіёну,
Да Пана Бога свайго ўжо,
І прымеш бедных да дому,
Галодных накорміш хлебам.
3. І абмыйся вадой жывою,
Бо прабачыць Бог табе хоча,
Крылы свае Ты расправіш
І паляціш сярод ночы.
4. І тады Імя свайго Пана
назавеш, Табе Ён адкажа,
І у вароты Збаўлення
Табе ўвайсці ўжо прыкажа.