1. Слѐзы з твару выцірайце,
Праганяйце з сэрцаў грэх.
Песні радасна спявайце,
Хай гучыць вясѐлы смех.
Уваскрос Пан над Панамі,
Ён жыве, Ён разам з намі.
Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!
2. Што для Пана варты зброя,
Камень — перашкоды ўсе.
He стрымае злая воля
Цуд, што нам жыццё нясе.
Знішчыць Бога хто стараўся —
Надарэмна намагаўся.
Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!
3. Бог магутны, Пан натуры,
Што стварыў зямны абшар,
Выйшаў з гробу, знішчыў муры —
Бессмяротны Валадар.
Варта пакідала зброю,
He валодае сабою.
Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!
4. Езу Хрысце, дай збаўленне,
Далучы і нас усіх
Праз Тваё Ўваскрасенне
Да супольнасці святых.
Ў небе перад Сынам Божым
Хай хвалу ўзносіць кожны.
Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!